Выбар мовы навучання!

Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі
Изображениена беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі
       Згодна з артыкулам 82  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай  мовамі навучання і выхавання.
       Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы адукацыі.
        Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі. 
    У 2022/2023 навучальным годзе  ў дзяржаунай установе  адукацыі “Дзіцяцы садок 32 г.Полацка” дзейнічае 16 групп з рускай мовай навучання і выхавання. Пажаданняў бацькоў аб арганiзацыi працэсу адукацыi на беларускай мове не зафiксавана. Незалежна ад рускай мовы навучання, пры арганізацыі адукацыйнага працэсу  ва ўсіх групах праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове.  Вядзецца работа па развіцці беларускай мовы, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі.  Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі.
                                                  
Меню раздела