Купалле

06.07.2021

На Івана, на Купала

Весялей у свеце стала!

Сонца, ярчэй разгарайся,

Усіх сагрэць цяплом старайся!

У нашым дзіцячым садзе адбылося свята, прысвечанае летняму сонцастаянню і найвышэйшаму росквіту прыроды-Дню Івана Купалы. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, традыцыйнымі забавамі нашых продкаў і павінны былі адшукаць папараць кветку па карце, каб загадаць жаданне. 

У шляху выхаванцы трапілі ў госці да лясных жыхароў. Прайшоўшы ўсе выпрабаванні, дзеці атрымалі ўсе часткі карткі і знайшлі кветку. На працягу ўсяго свята дзеці чыталі вершы, спявалі беларускія народныя песні, адгадалі загадкі пра лекавыя травы, вадзілі карагоды і танцавата, скакалі праз вогнішча і многа гулялі. 

Усе выхаванцы дзіцячага садка правялі час цікава, актыўна і весела, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.